Кожную сераду ў 21.30 – 45 хвілін эфіру радыё "Сталіца" адводзіцца музыцы, якую рэдка пачуеш на іншых радыёстанцыях. У прамым эфіры пра творчасць расказваюць як маладыя, так і заваяваўшыя сваю аўдыторыю музыканты, а ў межах рубрыкі "З месца падзеі" мы наведваем самыя цікавыя сталічныя мерапрыемствы. Аўтар і вядучы – Сяргей Паўлянковіч.




