Пабачыла сьвет падвоеная складанка ад "ЕЎРАПЕЙСКАГА РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ" і кампаніі "Будзьма" якая мае назоў "The Best. Rock." СD1", "The Best. Rock/New. CD2". У складанку ўвайшла наша песьня "Цянькі" ("Gipsy" ў перакладзе В.Воранава).
Мы прынялі ўдзел у адборы разам з яшчэ 24 камандамі і выканаўцамі. Кожны тыдзень на конкурсную старонку "ЕЎРАПЕЙСКАГА РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ" mp3 тых, хто спрабаваў патрапіць на другі дыск "The Best. Rock/New".
На першым дыску складанкі - такія вядомыя гурты, як Impedance, Krama, Partyzone, Neuro Dubel, Iq-48, ULIS, WZ-Orkiestra, Indiga, NRM, Krama, Mauzer, Zet, PomidorOFF, zygimont VAZA, Znich, Zero-85.
Па выніках трэцяга тура з пяці мы занялі першае месца ды трапілі на дыск.




