«Тузін Гітоў» — 2010. Тэлепрадусары вырашаюць

На інтэрнэт-партале «Тузін Гітоў» пачынаецца падвядзеньне вынікаў музычнага году. Далучыцца да падвядзеньня вынікаў году на першым этапе «Тузін Гітоў» запрасіў экспэртную раду, што складаецца з прадстаўнікоў айчынных тэлеканалаў — СТВ, Белтэлерадыёкампаніі, A-ONE, MTV-Мінск і «Белсат». Усе песьні, што будуць згаданыя экспэртамі возьмуць удзел у вялікім выніковым МЭГА-туры. А наведнікі нашага парталу расставяць усе кропкі над «і».
 
Цягам музычнага 2010 году ў гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» за 21 тур было прадстаўлена ўвазе слухачоў-наведнікаў 72 песьні. Кожныя 14 дзён наведнікі вызначалі новых чэмпіёнаў і новых аўтсайдэраў чарту ТГ. З мэтай падвядзеньня канчатковых вынікаў году і вызначэньня «лепшых зь лепшых» па добрай і трывалай завядзёнцы на нашым партале ўжо пачалася падрыхтоўка вялікага выніковага туру гіт-параду.

Далучыцца да падвядзеньня вынікаў году на першым этапе «Тузін Гітоў» запрасіў экспэртную раду, што складаецца з прадстаўнікоў айчынных тэлеканалаў. Такім чынам, у раду ўвайшлі:
— намесьнік генэральнага дырэктара і генэральны прадусар тэлеканалу СТВ Павал Каранеўскі
— дырэктар музычных і забаўляльных праграмаў Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў
— дырэктар беларускага прадстаўніцтва тэлеканалу A-ONE Алег Скарабагаты
— генэральны прадусар тэлеканалу MTV-Мінск Валянцін Грышко
— музычны дырэктар тэлеканалу «Белсат» Вероніка Самолінска

У раду таксама ўваходзіць прадстаўнік «Тузіна Гітоў» — выдавец парталу Вецер Мэханічны.

Усе песьні, што будуць згаданыя экспэртамі возьмуць удзел у вялікім выніковым МЭГА-туры. А наведнікі нашага парталу раставяць усе кропкі над «і».

Для правядзеньня «МэгаТуру-2010» абраная традыцыйная «алімпійская» схэма «Да апошняга»: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў.

12-ка лепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году. Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены, аж пакуль у ім не застанецца адна песьня — Песьня Году на «Тузіне». Якая песьня стане галоўнай у гэтым годзе, будзе залежыць толькі ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме.

Сачыце за навінамі і не прапусьціце пачатак самага цікавага і захаплялнага туру гіт-параду на «Тузіне Гітоў»!

Усе песьні гіт-параду «Тузін Гітоў» музычнага сэзону 2010.
(21 тур, 11 верасьня 2009 — 8 ліпеня 2010).

Сьпіс ABC…

1. 3+2 — Анёлы
2. Akana feat. Apple Tea — Жыто половее
3. Akute — Адзіноцтва
4. Amaroka — Траблы
5. Анахарсіс — Папалам
6. Atlantica — У сьвеце не адны
7. Аvгуст — Пачакай
8. Badluck — Навала
9. Badluck — Падзялю
10. Бан-Жвірба — Калыханка
11. Band_A — Пазытывы
12. B:N: feat. Vinsent — Развага
13. Браціна — Чарнобыльскі шлях
14. Da Vinci — Каханьне ня ўзьнікла
15. Da! Бл… — Сэнсацыі
16. Дакота — Запалкі
17. Дзецідзяцей — Раптам
18. Дземідовіч Юры — Чароўны кролік
19. esprit — Да сініх скалаў
20. Glofira — Гэты фільм
21. Hair Peace Salon — Цянькі
22. Hair Peace Salon — Студзень

23. HandmadE — Постмадэрнізм
24. Гаротніца — Далоні
25. Hasta La Fillsta — Мінае час
26. Hasta La Fillsta — Праўда
27. Глюкі feat. MAUZER і Green Che — Краіна 2.0
28. In Search For — Каханьне
29. IQ48 і Джамбібум — Дзеўкі каліну ламалі
30. IQ48 — Просты хлопец
31. Існасьць — Вечары
32. Ivory — Позірк
33. Jenowa — Жывыя
34. J:морс — Маё сонца (канцэрт у тэатры)
35. Killadox feat. JL Pixel — Паранойя
36. Lavatrina — Намалёваны рай
37. MAUZER — Я люблю боль
38. moZart — Карма
39. Мутнаевока — Пошлы гламур
40. Naka — Бяжы
41. Neuro Dubel — Касманаўты
42. Nevma — Слоўнік
43. Несьцярэнка і White Night Blues — Мая адзінота
44. Нестандартны варыянт — У неба
45. N.R.M. — Палітыка-паралітыка
46. Пан Жыжма — Ружа-кветка
47. Паўлаў Піт — Сродак і мэта
48. Пукст Сяргей — Трыюмф волі
49. Rahis — Чароўныя ноты
50. Растение мудрости — Цяпло
51. Рокаш — Дзеці паўночнага ветру
52. Sciana — Кім я быў
53. Сердце дурака — Маці
54. Серебряная свадьба — Новы мост
55. Спрат — Казачныя сны
56. Стокс — Пад купалам нябёс
57. Шалкевіч Віктар — Голуб
58. Tanin Jazz — My Babe
59. Termin X — Радыё-радыё
60. Testamentum Terrae — Па саду, саду
61. Timm — Ноч і постаць
62. У нескладовае — Ня кожны
63. UltraВожык — Клёва касманаўту
64. Vicious Crusade — Апошні сьпеў
65. Voka — Белая жанчына зь дзіцём
66. Вольскі Лявон — Дай мне знак
67. Вольскі і Памідораў — Немец
68. Werasen — Вось твой шлях
69. WZ-Orkiestra і Галіна Казіміроўская — Зорапад
70. ZM99 — Неба
71. ZM99 feat. Памідораў і IQ48 — Вечарок
72. Zombie Zoo — Нічога навокал

Тузін Гітоў