Вынікі музычнага сэзону на «Тузіне Гітоў» падводзіць дырэктар музычных і забаўляльных праграмаў Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў: «Мне падабаецца мэлёдыка, гэта адна з прычынаў, чаму цяжкія гурты ў маім гіт-парадзе адсутнічаюць. Другая прычына — на 95 працэнтаў беларускія рокавыя гурты кепска граюць і выдаюць гэта за нейкую стылістыку».
Я намагаўся наогул не глядзець на імёны — ацэньваў песьні. Хацеў і паводле якасьці, але падчас праслухоўваньня адмовіўся ад гэтай задумы — незразумела, ці тое некаторыя mp3-файлы кепскія, ці тое такія жахлівыя фанаграмы. Таму мой гіт-парад выключна творчы, не тэхнічны.
Мне падабаецца мэлёдыка, гэта адна з прычынаў, чаму цяжкія гурты ў маім гіт-парадзе адсутнічаюць. Другая прычына — на 95 працэнтаў беларускія рокавыя гурты кепска граюць і выдаюць гэта за нейкую стылістыку. Лічу, што цяжкі рок вымагае куды большага майстэрства, чым поп-музыка, а выходзіць якраз наадварот. Калі сьцісла, то мой гіт-парад склаўся пасьля двух праслухоўваньняў усіх удзельнікаў. За першы раз адабраў 12 песень, за другі раставіў іх па месцах. Каго ўпадабаў найбольш — бачна з рэйтынгу.
1. Tanin Jazz — My Babe
2. J:морс — Маё сонца (канцэрт у тэатры)
3. Лявон Вольскi — Дай мне знак
4. Hair Peace Salon — Цянькі
5. Дакота — Запалкі
6. WZ-orkiestra і Галіна Казіміроўская — Зорапад
7. Zombie Zoo — Нічога навокал
8. IQ48 і Джамбібум — Дзеўкі каліну ламалі
9. Band_A — Пазытывы
10. Badluck — Навала
11. esprit — Да сініх скалаў
12. Юра Дземідовіч — Чароўны кролік
Дзяніс Шпітальнікаў, сябра экспэртнай рады на «Тузіне Гітоў — 2010», дырэктар музычных і забаўляльных праграмаў Белтэлерадыёкампаніі. Нарадзіўся ў 1976 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. У 1994 годзе заснаваў групу «Ди-Бронкс & Натали», што грала танцавальную музыку. За час існаваньня дуэт выдаў тры дыскі, аб’езьдзіў з гастролямі паўсьвету ад Сыбіры да Нямеччыны, трапляў у розныя гіт-парады ў СНД. Апошні выступ адбыўся ў 2002 годзе, хоць праект афіцыйна яшчэ не закрыты. На тэлебачаньні з 2003 году. Быў вядучым тэлепраграмы «Большая музыка» і кіраваў музычным вяшчаньнем на тэлеканале СТВ, з 2006 году — узначальвае музычную дырэкцыю Белтэлерадыёкампаніі. Бярэ ўдзел у арганізацыі буйных музычных праектаў, як — «Эўрафэст», «Славянскі базар», навагоднія шоў ды іншыя.
http://music.fromby.net/article/2244/




